Нармалізацыя адносін адпавядае інтарэсам усіх бакоў

- 11:01Інфармацыйная гадзіна

Беларусь разлічвае на хуткую непасрэдную адмену ўсіх санкцый і нармалізацыю адносін з ЕС. Аб гэтым заявіў начальнік упраўлення інфармацыі прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык, каменціруючы інфармацыю аб рашэнні Еўрасаюза прыпыніць дзеянне санкцый супраць Беларусі.

“Разлічваем, што гэтае рашэнне прывядзе да хуткай непасрэднай адмены ўсіх санкцый і нармалізацыі адносін паміж Беларуссю і ЕС. Гэта адпавядае інтарэсам усіх бакоў”, — заявіў Дзмітрый Мірончык.
Нагадаем, што 29 кастрычніка Савет ЕС прыняў рашэнне аб прыпыненні на 4 месяцы дзеяння замарозкі актываў і забароны на паездкі адносна 170 чалавек і 3 кампаній у Беларусі. Адпаведная інфармацыя распаўсюджана прэс-службай гэтага еўрапейскага органа. Адзначаецца, што рашэнне прынята ў кантэксце паляпшэння адносін паміж ЕС і Беларуссю.