Нарошчваць прысутнасць

Беларусь — Афганістан

Беларусь гатова ствараць сумесныя вытворчасці ў Афганістане і выходзіць на рынкі трэціх краін. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Афганістана Аляксандра Лукашэнкі і Ашрафа Гані Ахмадзая, паведаміў памочнік Прэзідэнта Беларусі Валерый Брылёў.

Ён расказаў, што ў час сустрэчы Прэзідэнт Афганістана падрабязна спыніўся на ўнутрыпалітычнай сітуацыі ў краіне, звярнуў увагу на тое, што Афганістан мае націск як з поўначы, так і з захаду.
“Краіна мае патрэбу ў інвестыцыях, развіцці супрацоўніцтва, пошуку новых напрамкаў узаемадзеяння, — сказаў Валерый Брылёў. — Мы хацелі б, каб Афганістан развіваўся, і зробім усё, каб дапамагчы афганскаму народу”.
Прэзідэнт Афганістана падкрэсліў, што ў яго краіне добра ведаюць беларускую тэхніку і маюць намер развіваць супрацоўніцтва праз далейшы гандаль і стварэнне сумесных вытворчасцей.
“Мы гатовы нарошчваць сваю прысутнасць”, — сказаў Валерый Брылёў. Паводле яго слоў, кіраўнікі дзяржаў дамовіліся аб стварэнні спецыяльнай групы, якая прапрацуе напрамкі ўзаемадзеяння, што цікавяць бакі, знойдзе агульныя падыходы, вызначыць магчымыя сумесныя праекты.