Насельніцтва Зямлі істотна прырастае

- 10:44Інфармацыйная гадзіна

Спецыялісты бюро перапісу ЗША выступілі з прагнозам, згодна з якім колькасць насельніцтва Зямлі 1 студзеня 2018 года дасягне 7 444 443 881 чалавек.

У распаўсюджанай заяве адзначаецца, што “ў параўнанні з 1 студзеня бягучага года жыхароў Зямлі стане на 78,5 млн чалавек больш”. Прырост складзе 1,07 працэнта.

Чакаецца, што “ў студзені наступнага года кожную секунду на свет будуць з’яўляцца 4,3 дзіцяці, а паміраць — 1,8 чалавека”.

У пачатку ХI стагоддзя на Зямлі было 310 млн чалавек, у 1900 годзе — 1,6 млрд чалавек. Шасцімільярдная адзнака была пройдзена ў 1999 годзе. Лічбы 7 мільярдаў насельніцтва планеты дасягнула ў 2011 годзе.