Наша формула поспеху

Вучні Нягневіцкай сярэдняй школы Навагрудскага раёна штогод бяруць удзел у восеньскай антынаркатычнай акцыі “Місія — жыць!”. Мы запрасілі хлопчыкаў і дзяўчынак нашай школы на кіналекторыі “На краі”, “Горкая праўда”: невыносна глядзець, як наркаман пастаянна шукае магчымасць прыняць дозу, як губляе чалавечую годнасць, як яго ламае, як ён пакутуе…

Фота да матэрыяла: Наша формула поспеху.Хацелася, каб дзеці зразумелі, што чалавек, які не страціў годнасці, ніколі не абмінае чужой бяды, не пакрыўдзіць і не абразіць. Пад дэвізам “Не” наркотыкам!” правялі на школьным стадыёне спартыўнае свята, кульмінацыяй якога стаў футбольны матч. Арганізавалі конкурс малюнкаў “Свет без наркотыкаў”, сустрэчу са святаром “Здаровым быць здорава!”.

Фота да матэрыяла: Наша формула поспеху.Актыўныя, неабыякавыя падлеткі — члены БРСМ — стварылі атрад “Ратуйце нашы душы” і з пачуццём адказнасці ўзяліся за справу: прыдумалі і распаўсюдзілі сярод дарослых жыхароў вёскі ўлёткі “Мы выбіраем жыццё!” і буклеты “Наркотыкі і падлетак”, для маладых людзей размясцілі “УКантакце” інфармацыйныя паведамленні “Vsegda Zdorov.by”.

Фота да матэрыяла: Наша формула поспеху.Мы заклікаем: не дазваляйце распаўсюджваць наркотыкі, абараніце тых, хто слабейшы і можа паддацца на ўгаворы, працягніце руку таму, хто зрабіў няправільны крок. І памятайце: формула нашага поспеху — жыць і быць здаровым.

Таццяна НАГОРНАЯ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Нягневіцкай сярэдняй школы Навагрудскага раёна.