Наша першае свята

- 10:45Нам пішуць

У дзетак першай малодшай групы № 1 ясляў-садка № 4 Астраўца, адбылася вялікая і незабыўная падзея! Мы разам сустрэлі Дзеда Мароза і Снягурку, якія завіталі на навагодяе свята.

Спытаеце, чаму вялікая падзея? Бо мы першы раз сустракалі Новы год у садку. І наогул гэта першае навагодняе свята для ўсяго садка. Таму што ён адчыніў свае дзверы для дзетак у 2018 годзе.

Якая была прыгожая ялінка! Колькі цацак, ліхтарыкаў! Яна нібы усміхалася ўсім гасцям, і немагчыма было не ўсміхнуцца ў адказ. Для галоўных гасцей свята Дзеда Мароза і Снягуркі мы падрыхтавалі вершы, песні, танцы. На прыгожых, вясёлых і таленавітых дзетак (з гэтым не паспрачаешся!) прыйшлі палюбавацца мамы і таты, бабулі і дзядулі. Яны таксама танцавалі і спявалі, радаваліся святу разам з намі. Дзеду Марозу вельмі спадабалася ў нас. Ён ведаў, што мы чакалі яго з нецярпеннем, і падарыў кожнаму салодкі пачастунак!

Развіталіся з гасцямі з цудоўным настроем і дамовіліся сустрэцца праз год. Мы чакаем цябе, Дзед Мароз! І таксама рады будзем усім, хто пажадае прыйсці да нас у госці.

Алена РУБІН,
выхавальніца дашкольнай адукацыі.