Наша жыццё — у малюнках дзяцей

Захапляльныя святы і ранішнікі, цікавыя доследы, эксперыменты і назіранні, гутаркі і аповеды выхавальнікаў, заняткі і гульні, новыя цацкі, шматлікія сябры і яшчэ многа цікавага адбываецца ў жыцці маленькага чалавека, які наведвае ўстанову дашкольнай адукацыі. Яго група — гэта вялікая сям’я, дзе выхавальнік — як другая мама: і супакоіць, і абароніць, і прылашчыць, і навучыць, і, калі трэба, прыжурыць. Розныя дзеткі, розныя характары, але адно агульнае — усе яны нашы дзеці.

Уражанні ад знаходжання ў дашкольным цэнтры дзеці адлюстравалі ў сваіх малюнках. Так, у нас у групе з’явіўся самаробны альбом “Наша група”, які з задавальненнем праглядаюць не толькі дзеці, але і бацькі. Хачацца, каб малюнкі дзяцей і надалей увасаблялі шчаслівае дзяцінства, добрыя і радасныя ўспаміны пра нашу ўстанову.

Вольга СТАРЖЫНСКАЯ,
выхавальніца дашкольнай адукацыі Нягневіцкага ДЦРД Навагрудскага раёна.