Нашай арміі любімай дзень нараджэнне ў лютым

- 16:37Нам пішуць

23 лютага ўсе адзначаюць свята — Дзень абаронцаў Айчыны. Гэта магчымасць яшчэ раз нагадаць хлопчыкам і дзяўчынкам, што такое смеласць, адвага, высакароднасць і мужнасць. Абаронцы ёсць у кожнай сям’і: дзядулі, дзядзькі, старэйшыя браты і, вядома ж, любімыя таты. Таму напярэдадні свята ў нашым дзіцячым садзе былі праведзены мерапрыемствы, якія дазволілі дзецям даведацца больш пра тых, хто абараняе нашу краіну.

Праводзілі заняткі “Што такое войска”, “Наша армія моцная”, “Тата ў войску служыў”. А яшчэ дзеці разглядалі ілюстрацыі, чыталі мастацкія творы, вучылі вершы, рыхтавалі падарункі, малявалі, разам з бацькамі рыхтавалі сэлфі — на фотаконкурс да Дня абаронцаў Айчыны. І абавязкова гулялі ў ваенныя гульні. Хлопчыкі з задавальненнем уяўлялі сябе салдатамі.

І вось надышоў у садку доўгачаканы дзень, калі на спартыўна-музычнае свята прыйшлі таты. Настрой у дзяцей быў вельмі ўрачысты. Яны з поўнай самааддачай выконвалі ўсе заданні: “Прайдзі па трапе”, “Размініруй поле”, “Падымі якар”, пранікнёна прачыталі вершы, прысвечаныя святу, праспявалі выдатныя песні “Бравыя салдаты”, “Мой тата самы лепшы”.

Станцавалі танец пад музыку песні “Сіненькая сціплая хустачка”.

На заканчэнне дзеці яшчэ раз павіншавалі сваіх тат і дзядуль, выказалі ім словы ўдзячнасці за мір на нашай зямлі і ўручылі падарункі, зробленыя сваімі рукамі.

Ларыса ПРАЎЛУЦКАЯ,
кіраўнік фізічнага выхавання ясляў-сада “Дубок” Астраўца.