Нашчадкі Скарыны

Навучэнцы Гомельскай вобласці сталі пераможцамі Скарынаўскай алімпіяды. Яна прайшла ў межах рэспубліканскага культурна-адукацыйнага праекта “Скарынаўскія дні ў Полацку — 2021”.

Гомельскую вобласць прадстаўлялі дзеці з Ельскага, Кармянскага, Мазырскага раёнаў, Гомельскага і Мазырскага абласных ліцэяў. Пераможцамі сталі пяць навучэнцаў. Лепшыя ў конкурсе па гісторыі — Ангеліна Андрэева з Гомельскага абласнога ліцэя і Руслан Сарокін з сярэдняй школы № 16 Мазыра.

У конкурсе рытараў перамаглі Дзмітрый Клімовіч (сярэдняя школа № 11 Мазыра) і Ксенія Рай (Мазырскі абласны ліцэй). Карына Ханецкая з мазырскай сярэдняй школы № 12 вызначылася ў конкурсе выканаўцаў мастацкіх твораў.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.