Настаўнік геаграфіі СШ № 7 Кобрына Сяргей Соўпель: «Калі любіш прадмет, які выкладаеш, то ўсё атрымаецца»

- 14:04Персона

«Калі ты любіш сваю справу і прадмет, які выкладаеш, то ўсё атрымаецца. І дзеці гэта абавязкова адчуюць. Калі ж энтузіязму і драйву няма, то лепш памяняць род заняткаў», — лічыць настаўнік геаграфіі сярэдняй школы № 7 Кобрына Сяргей Мікалаевіч Соўпель.

За любоў да прадмета Сяргей Мікалаевіч удзячны свайму дзеду. Менавіта ён прывіў яму любоў да зямлі і ўсяго, што на ёй знаходзіцца, да прыроды. Дзядуля быў вельмі эрудзіраваным чалавекам, які добра разбіраўся ў сацыяльна-палітычнай і эканамічнай сітуацыі ў свеце, пастаянна браў унука ў лес, вучыў арыентавацца на мясцовасці па прыродных прыметах.

І вось ужо 25 гадоў Сяргей Соўпель выкладае геаграфію. Як прыгадвае настаўнік, агульную мову з вучнямі атрымалася знайсці адразу. У першую чаргу таму, што паміж настаўнікам і дзецьмі складваюцца партнёрскія ўзаема­адносіны. Спярша цікавасць да прадмета дапамагаў прывіваць вучням  эколага-краязнаўчы клуб “Выток”, створаны педагогам. Амаль усе суботы з выхаванцамі праходзілі на прыродзе: у лясах, палях, на рэках. Калі стала складаней гэта рабіць, перакваліфікаваўся на інтэлектуальны рух. З 2010 года ў 7-й кобрынскай школе дзейнічае інтэлектуальны клуб “Сузор’е” — галоўнае захапленне вучняў і настаўніка. Па суботах удзельнікі клуба разам са сваім трэнерам збіраюцца разам у сценах роднай школы, каб пашырыць кругагляд, праверыць узровень сваіх інтэлектуальных здольнасцей. У школе дзейнічае 19 каманд (118 дзяцей), і ўсе яны носяць назвы зорак. Самыя юныя ўдзельнікі клуба — трэцякласнікі, самыя дарослыя — адзінаццацікласнікі. Папаўняючы кожны год скарбонку ўзнагарод рознага ўзроўню і багаж ведаў, юныя інтэлектуалы растуць у сваіх і чужых вачах, вучацца перамагаць і прайграваць.

Чытайце матэрыял Наталлі КАЛЯДЗІЧ у нумары ад 17 лютага 2023 года.