Настаўнікі з Валожына Арцём і Іна Балабан прывыклі заўсёды быць разам: на вучобе, рабоце, дома, на адпачынку

Сям’ю выкладчыкаў фізічнай культуры і здароўя смела можна назваць сапраўдным настаўніцкім дуэтам. Яны выгадавалі дваіх ўласных дзяцей і прывіваюць любоў да фізкультуры і спорту дзясяткам навучэнцаў.