Настаўнікі замежнай мовы — лепшыя

- 11:09Адукацыйная прастора
Начальнік аддзела адукацыі Камянецкага райвыканкама В.М. Грыцук узнагароджвае пераможцу раённага конкурсу Н.А. Ярашук

У рэгіёнах Брэстчыны працягваюць падводзіць вынікі раённых этапаў абласнога конкурсу “Малады настаўнік Брэстчыны”.

На Камянеччыне ў конкурсе прафесійнага майстэрства педагогаў удзельнічалі: настаўніца пачатковых класаў Дзмітравіцкай сярэдняй школы Таццяна Уладзіміраўна Хоміч, настаўніца нямецкай мовы Войскаўскай сярэдняй школы Наталля Анатольеўна Ярашук і настаўніца матэматыкі і інфарматыкі гімназіі Камянца Вольга Аляксандраўна Асташэня. Начальнік аддзела адукацыі Камянецкага райвыканкама В.М. Грыцук узнагароджвае пераможцу раённага конкурсу Н.А. Ярашук

Конкурсная праграма складалася з 5 этапаў — візітоўкі, адкрытага ўрока ў незнаёмым класе, самааналізу ўрока і субяседавання па прафесійнай дзейнасці, конкурсу-сюрпрызу і задання, якое прадугледжвала валоданне адной з замежных моў на ўзроўні сітуацыйных зносін.
Па выніках усіх выпрабаванняў найбольшую колькасць балаў і дыплом пераможцы атрымала Н.А.Ярашук.

На Пружаншчыне ў раённым этапе конкурсу прынялі ўдзел 4 педагогі: настаўніца пачатковых класаў Роўбіцкага дзіцячага сада — сярэдняй школы Кацярына Анатольеўна Тамчук, настаўніца англійскай мовы сярэдняй школы № 5 Пружан Вольга Сяргееўна Самайловіч, настаўніца англійскай мовы Слабадской сярэдняй школы Таццяна Мікалаеўна Найбіч і настаўніца фізічнай культуры і здароўя Шанёўскай сярэдняй школы імя Міколы Засіма Ірына Сяргееўна Капіца. Пераможцай конкурсу стала В.С.Самайловіч.

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.

hryshkevich@ng-press.by