Настаўніца геаграфіі Здзітаўскай школы Ганна Давідзюк пра горы і рэкі можа не толькі расказаць, але і спець

З’яўленне новага географа ў Здзітаўскай сярэдняй школе было з энтузіязмам успрынята і калегамі, і дзецьмі, і бацькамі. Да таго ж Ганна Вітальеўна з першых дзён ярка праявіла сябе: на лінейцы ў Дзень ведаў парадавала ўсіх выкананнем песні.