Нацыянальных наглядальнікаў акрэдытавана больш як 37 тысяч

- 16:13Выбары 2015

Больш як 37 тыс. нацыянальных наглядальнікаў акрэдытавана для маніторынгу выбараў Прэзідэнта Беларусі. Інфармацыя аб гэтым размешчана на сайце Цэнтрвыбаркама.

Грамадзян шляхам падачы заяў акрэдытавана 6 871, прадстаўнікоў працоўных калектываў – 1 685, ад палітычных партый акрэдытавана яшчэ 5 008 чалавек. Іншыя грамадскія аб’яднанні накіравалі для маніторынгу галоўнай электаральнай падзеі 24 307 сваіх прадстаўнікоў.
Такім чынам, па стане на 5 кастрычніка колькасць акрэдытаваных нацыянальных наглядальнікаў склала 37 871. Што датычыцца замежных наглядальнікаў, іх, паводле апошняй інфармацыі, акрэдытавана 910. Міжнародныя наглядальнікі прадстаўляюць БДІПЧ АБСЕ, выбарчыя органы сваіх дзяржаў, СНД (у тым ліку МПА СНД), ПАСЕ, ПА АБСЕ, ШАС і дыпламатычны корпус. Акрамя таго, у гэты лік уваходзяць незалежныя наглядальнікі.