Навагодні карнавал святаў

Вось і прамчаліся навагоднія святы — час з пахам мандарынаў, поўны дзівосных цудаў, яркіх фарбаў, звонкага смеху.

Выхаванцы ясляў-сада № 3 Глуска з нецярпеннем чакалі цудаў. У госці да дзяцей прыходзілі Ялінка — зялёная іголачка, Дзед Мароз, Снягурка, Зімачка-зіма, Баба Яга, Снегавік і многія іншыя героі казак. Шумны і вясёлы, казачны і прыбраны, дзівосны свет навагодняга свята кружыў дзяцей у карагодзе! Казкі і песні, пераўтварэнні і жарты, загадкавыя сустрэчы пакінулі незабыўнае ўражанне.

Пасля сустрэчы Новага года надышоў самы таямнічы час — Святкі. Дзятва і дарослыя, якія выступалі ў ролі калядоўшчыкаў, выконвалі песні, прыпеўкі, танцы і заклічкі, жадаючы ветлівым гаспадарам здароўя, поспехаў і багатага ўраджаю. Святочныя мерапрыемствы ў нашай установе адукацыі прайшлі на ўра! Весялосць і добры настрой падарылі не толькі выхаванцам, але і іх мамам, татам, бабулям і дзядулям, а таксама педагогам-ветэранам нашай установы. Усе з захапленнем назіралі за любімымі дзецьмі і ўдзельнічалі ва ўсіх навагодніх мерапрыемствах.

Таісія ПАЛЯКОВА,
музычны кіраўнік ясляў-сада № 3 Глуска.