Навагодні настрой

Цуды там, дзе ў іх вераць. У яслях-садзе № 11 Навагрудка і дарослыя, і дзеці вераць у навагоднія цуды.


У перадсвяточныя дні чараўніцтвам і казкай напоўнены заняткі ў творчай майстэрні пад кіраўніцтвам таленавітага педагога Наталлі Кулік. Выхаванцы сярэдняга і старшага дашкольнага ўзросту сумесна з педагогам ствараюць навагоднія цацкі і вырабы. Яркія чароўныя ліхтарыкі, ёлачныя цацкі, выявы Дзеда Мароза лёгка ператвараюць куткі ясляў-сада ў казку і ствараюць навагодні настрой.

Таццяна КВЯТКО,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці.