Навагоднія фантазіі ў цацках

Напярэдадні Новага года ў Нягневіцкім ДЦРД Навагрудскага раёна была арганізавана выстаўка сямейных навагодніх работ, зробленых дзецьмі сумесна з бацькамі “Навагоднія фантазіі ў цацках”.

Усе творча падышлі да творчасці, праявілі фантазію, уяўленне, майстэрства. Сумесная прадукцыйная дзейнасць садзейнічала не толькі развіццю мастацка-творчых здольнасцей дашкольнікаў, але і дазволіла стварыць прыўзняты настрой напярэдадні свята.

Мы не абмяжоўвалі фантазію. Работы былі самыя разнастайныя і з розных матэрыялаў. А з якім захапленнем маленькія выхаванцы паказвалі і расказвалі пра свае вырабы, дэманстравалі іх сябрам і дарослым.

Дзякуй нашым бацькам, што падарылі сваім дзецям цудоўны настрой і хвілінкі пераднавагодняга маленькага цуду.

С.А.МІХАЛКЕВІЧ,
выхавальнік Нягневіцкага ДЦРД Навагрудскага раёна.