Наваполацкія лэдзі і джэнтльмены

- 16:19Нам пішуць

Перакрыжаванне лютага і сакавіка ў сучасным календары адзначана двума святамі — Днём абаронцаў Айчыны і Днём жанчын. І нездарма яны побач, бо ўвасабляюць дзве паловы чалавецтва, якія арганічна дапаўняюць адна адну. Менавіта гэты перыяд стаў насычаны на падзеі ў Наваполацку.

У Палацы дзяцей і моладзі пад эгідай аддзела арганізацыйна-масавай работы прайшоў конкурс “Джэнтльмен-шоу” сярод вучняў 8-х класаў агульнаадукацыйных устаноў горада. Гэта ўжо 4-ы такі конкурс.

Кожны ўдзельнік прадставіў візітоўку, дзе расказаў пра сваю сям’ю, асабістыя захапленні. Насычаны песнямі, танцамі, ігрой на музычных інструменах, вершамі і іншымі відамі творчасці стаў этап “Кірмаш талентаў”. У заключэнні — конкурс-экспромт “Калі б я быў…”, дзе будучыя джэнтльмены павінны былі, згодна з жараб’ёўкай, прадставіць сябе ў ролі дырэктара школы, чараўніка, загадчыка медыцынскай установы і г.д. Выказванні юных навапалачан яшчэ раз даказалі, что маладое пакаленне нашай краіны настроена толькі на лепшую будучыню, на мір і дабро, на суперажыванне і дабрачыннасць.

Усе ўдзельнікі конкурсу праявілі сябе як сапраўдныя джэнтльмены — прыгожыя не толькі знешне. Сёлета галоўны прыз і званне “Джэнтльмен — 2018” атрымаў Арцём Струнін, прадстаўнік базавай школы № 10 Наваполацка. Астатнія ўдзельнікі былі адзначаны ў розных намінацыях.

Працягам святочных імпрэз у Наваполацку стане конкурс прыгажосці і творчасці “Міс адукацыя — 2018” сярод работнікаў сістэмы адукацыі, які пройдзе 27—28 сакавіка. У аргкамітэт ужо паступіла 26 заявак ад прадстаўніц устаноў дашкольнай і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, агульнаадукацыйных устаноў. Наваполацкія педагогі гатовы яшчэ раз даказаць, что свет уратуюць прыгажосць, талент, веды і добрае сэрца.

Святлана АСТАШКІНА,
метадыст аддзела арганізацыйна-масавай работы
Палаца дзяцей і моладзі Наваполацка.