Навучэнцы гімназіі Шчучына асвойваюць азы прафесіі журналіста

- 14:50Образование, Приложение, Шестой день

Навучэнцы гімназіі Шчучына асвойваюць азы прафесіі журналіста, паведамляе карэспандэнт «Настаўніцкай газеты».

— У шосты школьны дзень у гімназічным прэс-цэнтры кіпіць работа: тут рыхтуецца да выхаду новы нумар гімназічнага весніка ­“Патрыёт.by”, дзе юнкары перадаюць усе мясцовыя навіны. Са свежым выпускам газеты можна азнаёміцца на школьным сайце ці — у друкаваным выглядзе — у фае гімназіі, — расказвае намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Надзея Міхайлаўна Богдан. — Як адміністрацыя гімназіі паспела пераканацца, работа школьнай прэсы дазваляе забіць адразу некалькіх зайцоў: гэта і фарміраванне актыўнай грама­дзянскай пазіцыі навучэнцаў, і развіццё іх творчых здольнасцей, і сродак павышэння цікавасці да жыцця роднай установы адукацыі ў цэлым.

Кожны ўдзельнік творчага калектыву газеты можа выбраць сферу дзейнасці, якая найбольш адпавядае яго інтарэсам і схільнасцям: быць карэспандэнтам, літаратурным рэдактарам, фатографам, зай­мацца вёрсткай выдання ці руліць усім працэсам у якасці галоўнага рэдактара і яго намеснікаў.

— Педагагічны калектыў, у сваю чаргу, імкнецца, каб дзеці не толькі рэалізоўвалі свае здольнасці, але і якасна павышалі прафесійны ўзровень. Мы арганізуем для юных журналістаў трэнінгавыя заняткі ад прадстаўнікоў мясцовай раённай газеты “Дзянніца”: яны прыходзяць у гімназію, праводзяць майстар-класы, расказва­юць дзецям, як кампазіцыйна выстра­іць матэрыял, прыдумаць яркі загаловак, паўнавартасна раскрыць тэму, дапамагаюць паправіць гатовыя артыкулы, — працягвае Надзея Міхайлаўна.

У дзень выхаду новага нумара вакол стэндаў з газетай заўсёды збіраюцца зацікаўленыя навучэнцы — шукаюць сябе на фатаграфіях, чыта­юць артыкулы пра аднакласнікаў, просяць напісаць і пра іх.

Сярод шчучынскіх актывістаў пастаянна праводзяцца конкурсы “Лепшы юнкар”, “Лепшы фотапраект”, каб навучэнцам было цікава развівацца ў гэтай сферы.

А лепшай узнагародай для маладых газетчыкаў, безумоўна, з’яўляецца цікавасць з боку аднагодкаў, — падсумоўвае Надзея Міхайлаўна. — У дзень выхаду новага нумара вакол стэндаў з газетай заўсёды збіраюцца зацікаўленыя навучэнцы — шукаюць сябе на фатаграфіях, чыта­юць артыкулы пра аднакласнікаў, просяць напісаць і пра іх. Для прыцягнення новай аўдыторыі юнкары перыядычна право­дзяць сустрэчы з чытачамі і акцыі “Дзень падпісчыка”. Так дзеці атрымліваюць сваю порцыю ўвагі, адточваюць навыкі публічных выступ­ленняў, а часам і вызначаюцца з будучай прафесіяй. Для некаторых навучэнцаў вопыт работы ў гімназічнай газеце становіцца першым крокам у дарослую журналістыку.

Віталіна НЕСЦЯРОВІЧ
Фота з архіва герояў