Навучэнцы школ Гродна атрымалі пасведчанне і значкі членаў ваенна-патрыятычнага клуба «Кронан»

- 17:30Образование

Далі клятву з гонарам несці званне юнага ратавальніка, атрымалі пасведчанне і значкі членаў клуба “Кронан” навучэнцы розных школ Гродна. Ваенна-патрыятычны клуб “Кронан” створаны пры са­дзейнічанні кіраўніцтва аддзела адукацыі Гродзенскага гарвыканкама і Гродзенскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і будзе працаваць на базе Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Спектр”, паведамляе карэспандэнт «Настаўніцкай газеты».

Як адзначыў начальнік Гро­дзенскага абласнога ўпраўлення МНС Дзмітрый Лакіза, праграма навучання ў клубе будзе падобная да той, па якой рыхтуюцца ў штодзённай дзейнасці дарослыя ратавальнікі, і накіравана на адпаведныя дзеянні пры розных надзвы­чайных сітуацыях, аказанне першай медыцынскай дапамогі, дзеянні пры пажары, задымленні, хімічным заражэнні і інш. Члены клуба будуць вучыцца мужнасці і адданаму служэнню Ра­дзіме, атрымаюць веды, якія дапамогуць ім вызначыцца ў выбары будучай прафесіі.

Урачыстае мерапрыемства ў гонар стварэння “Кронана” адбыло­ся ў сярэдняй школе № 28 імя В.Д.Сакалоўскага. Месца правя­дзення яго было выбрана невыпадкова. Тут у 2007 годзе адкрыўся клас МНС, супрацоўнікі ведамства праводзяць заняткі, навучэнцы займаюцца пажарна-выратавальным спортам і ўдзельнічаюць у спаборніцтвах. Тры навучэнцы гэтай школы сталі членамі клуба “Кронан”.

Паказальныя выступленні і майстар-класы супрацоўнікаў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, імправізаваны трэніровачны комплекс, якія разгарнулі ў двары школы, прадэманстравалі высокі прафесіяналізм беларускіх ратавальнікаў.

Надзея ВАШКЕЛЕВІЧ