Навучыць геаграфіі, сплаўляцца на байдарках і пераадольваць цяжкасці велапаходаў — усё гэта пад сілу Аксане Завадскай

У скарбонцы дасягненняў педагога Карабоўскай сярэдняй школы як перамогі вучняў на алімпіядах па геаграфіі (раённага і абласнога ўзроўняў), так і на абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах па спартыўным арыентаванні, спартыўных паходах.