Не па шаблоне

- 10:10Людзі адукацыі, Суразмоўца, Суразмоўца

“У тэхнічнай творчасці ўсё пачынаецца з ідэі. Галоўнае — зразумець не тое, што вы хочаце зрабіць, а навошта вы гэта хочаце зрабіць”, — тлумачыць настаўнік тэхнічнай працы Брылёўскай сярэдняй школы Гомельскага раёна Васіль Якаўчык. 

Нядаўна ён атрымаў нагрудны знак Міністэрства адукацыі “Выдатнік адукацыі”. Педагог гаворыць, што за гэта ён удзячны ў першую чаргу сваім вучням:

— Вельмі цікава назіраць, як дзеці развіваюцца. Не паспяваеш азірнуцца, а яны ўжо школу заканчваюць. Радуешся, калі нешта змог зляпіць з іх. Калі хаця б адно дзіця выхаваў — ужо многага дасягнуў. Тым больш калі бацькі гавораць: “Дзякуй, гэта ваша заслуга, што мой поспехаў дасягнуў”. 

Імя В.Я.Якаўчыка занесена ў Кнігу гонару Гомельскага раёна “Зоркі і таленты адукацыі” ў намінацыі “Зорны шлях”.

 

Пра дзіўнага педагога чытайце ў святочным нумары ад 30 верасня 2022 года ў матэрыяле Ірыны Асташкевіч.