Не памыліся ў выбары

Як зрабіць прафесійны выбар вучняў менавіта іх выбарам? Толькі адзін шлях — зацікавіць. Варта прапанаваць наведаць дні адкрытых дзвярэй ва ўстановах прафесійнай адукацыі. Сапраўдная прафарыентацыя пачынаецца не там, дзе настаўнік расказвае аб розных прафесіях, а там, дзе вучань можа на свае вочы ўбачыць працэс працы і яго вынікі.

Субота 7 красавіка для дзевяцікласнікаў Уселюбскага дзіцячага сада — сярэдняй школы выдалася выльмі насычанай. Іх запрасілі на дзень адкрытых дзвярэй у Навагрудскі дзяржаўны сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй. Выкладчыкі паказалі дзецям не толькі аўдыторыі, дзе праводзяцца вучэбныя і практычныя заняткі, але і прапанавалі пабыць у ролі зваршчыкаў, вадзіцеляў, трактарыстаў, кухараў, папрактыкавацца ў сервіроўцы стала, пабыць афіцыянтамі.

Дзецям вельмі спадабалася, тым больш што прыём закончыўся чаяваннем з вялікім і разнастайным выбарам кандытарскіх прысмакаў, якія прыгатавалі для іх навучэнцы ліцэя.

Некаторыя вырашылі пасля заканчэння дзевяці класаў ісці вучыцца менавіта ў гэты ліцэй.

Пажадаем ім поспехаў!

Алена КЛІМЕНКА,
класны кіраўнік 9 класа
Уселюбскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Навагрудскага раёна.