Не пракуры сваё жыццё!

- 11:08Нам пішуць

З 12 па 15 лістапада 2018 года ў Вераб’евіцкім ВПК дзіцячы сад — базавая школа Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці прайшла інфармацыйна-адукацыйная акцыя да Сусветнага дня некурэння і прафілактыкі анкалагічных захворванняў.

Фота да матэрыяла: Не пракуры сваё жыццё! Фота да матэрыяла: Не пракуры сваё жыццё! Фота да матэрыяла: Не пракуры сваё жыццё!Падчас акцыі вучні пачатковых класаў праглядзелі відэаролік пра шкоду курэння. Захапіў конкурс малюнкаў па гэтай тэме сярод вучняў другога і трэцяга класаў. З’яднаў вучняў і настаўнікаў відэалекторый “Рашучае НЕ курэнню”. Да акцыі “Курыць — здароўю шкодзіць” далучыўся валанцёрскі атрад.

Фота да матэрыяла: Не пракуры сваё жыццё! Фота да матэрыяла: Не пракуры сваё жыццё! Фота да матэрыяла: Не пракуры сваё жыццё!У 5 класе прайшла інфармацыйная гадзіна “Думаем пра будучыню сёння”. Вучні даведаліся пра гісторыю тытуню, яго шкоду і пра тое, што курыць становіцца ўжо нямодна. У канцы ўрока выказалі стаўленне да гэтай праблемы ў выглядзе малюнкаў і плакатаў.

Вераніка ЛАГВІНОВІЧ,
настаўніца пачатковых класаў
Вераб’евіцкага дзіцячага сада — базавай школы Навагрудскага раёна.