Не проста цудоўнае захапленне, а карпатлівы занятак. Сакрэтамі стварэння цацак з ваты падзялілася Наталля Сушчынская

«Калі я раблю цацкі, значыць дома ўсё добра. З дрэнным настроем у мяне нават жадання не ўзнікае іх ствараць», гаворыць пра сваё захапленне Наталля Сушчынская, загадчык аддзела па асноўнай дзейнасці Талачынскага раённага цэнтра дзяцей і моладзі.