Валанцёрскі атрад «Добрае сэрца» Паляцкішскай сярэдняй школы Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці атрымаў грант ад Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа пры падтрымцы Міжнароднай федэрацыі таварыстваў Чырвонага Крыжа на рэалізацыю праекта “Не стань ахвярай» у конкурсе малых грантаў валанцёрскіх груп у рамках рэспубліканскага праекта “Падтрымка ахвяр гандлю людзьмі і бежанцаў у Беларусі».
У ходзе рэалізацыі праекта валанцёры раскажуць сваім аднагодкам аб праблеме гандлю людзьмі і гвалце, аб рызыках і наступствах нелегальнай міграцыі і нелегальнага працаўладкавання за мяжой, выкарыстоўваючы прынцып «роўны навучае роўнага». У рамках праекта плануецца павысіць узровень дасведчанасці старшакласнікаў аб бяспецы ў кіберпрасторы.
Святлана ВАЙЦЯХОЎСКАЯ,
педагог-арганізатар Паляцкішской сярэдняй школы Воранаўскага раёна.