Неабходны рашучы адказ

- 11:49Інфармацыйная гадзіна, Рознае

Савет Бяспекі ААН працуе над заявай у адносінах да апошніх дзеянняў КНДР, якая чарговы раз парушыла рэзалюцыі СБ выпрабаваннем балістычных ракет, паведаміў пастаянны прадстаўнік Малайзіі пры ААН (Старшыня СБ ААН у жніўні) Рамлан Ібрагім.

У сераду КНДР правяла адзінкавы пуск балістычнай ракеты падводных лодак (БРПЛ) непадалёк партовага горада Сінпхо ў правінцыі Хамгён-Намдо. Ракета праляцела 500 кіламетраў, і гэта вялікі прагрэс у параўнанні з папярэднімі пускамі, калі ракеты ўзрываліся, праляцеўшы 10—30 кіламетраў.

У сувязі згэтым Савет Бяспекі ААН правёў у сераду вечарам закрытыя кансультацыі. Па словах Ібрагіма, на пасяджэнні выказвалася агульнае асуджэнне дзеянняў Пхеньяна, СБ будзе працаваць над заявай у сувязі з дзеяннямі ўлад КНДР.

Намеснік пастпрада Расійскай Федэрацыі пры ААН Пётр Ільічоў пацвердзіў, што ў ходзе кансультацый члены Савета Бяспекі асудзілі КНДР за парушэнне рэзалюцый СБ ААН, а таксама адзначылі адказнасць рэгіянальных гульцоў “у пошуку шляху для стабілізацыі, дыпламатычнага і палітычнага рашэння”.

У гэтым месяцы СБ ААН ужо другі раз збіраецца для абмеркавання дзеянняў Пхеньяна. Гэтае пытанне ўздымалася ў пачатку жніўня пасля чарговых выпрабаванняў балістычных ракет, адна з якіх, мяркуецца, даляцела да выключнай эканамічнай зоны Японіі.

Пастпрад ЗША пры ААН Саманта Паўэр тады заявіла, што СБ павінен даць “моцны адказ на гэтую нахабную серыю парушэнняў”, і падкрэсліла неабходнасць узмацніць забеспячэнне выканання рэзалюцыі 2270. Аднак членам СБ на той момант не ўдалося ўзгадніць заяву з абмеркаваннем дзеянняў Пхеньяна.