Нельга згаджацца з новай халоднай вайной

- 11:06Інфармацыйная гадзіна

Экс-прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі заклікаў заходнія краіны не ізаляваць Расію, а зрабіць выбар на карысць збліжэння і дыялогу.

“Не трэба вяртацца цяпер да прычын тых выпрабаванняў, якія зведалі нашы адносіны, гэта адказнасць кожнага, — адзначыў ён, выступаючы на лекцыі ў МДІМА (У) МЗС Расійскай Федэрацыі. — Кожны раз, калі паміж намі ўзнікае непаразуменне, я чую два галасы: або мы жывём у канфрантацыі, або ў дыялогу, або гэта аддаленне, або збліжэнне”.
“Аддаленне адзін ад аднаго — гэта памылка, — адзначыў французскі палітык. — Расія і Францыя маюць патрэбу ў тым, каб працаваць разам”.
“Мы не павінны ніякім чынам згаджацца з новай халоднай вайной, гэта будзе паражэнне як для вас, так і для нас, — падкрэсліў экс-прэзідэнт. — Ізаляваць Расію не мае ніякага сэнсу, у гэтым я перакананы. Трэба размаўляць з Расіяй, асабліва калі вы не згодны”.
Паводле слоў Н.Сарказі, Расія — гэта вялікая сусветная дзяржава, якая павінна несці адпаведную адказнасць. “Я ніколі не належаў да ліку тых, хто баяўся вяртання Расіі на міжнародную сцэну, таму што я заўсёды лічыў, што лёс Расіі — гэта быць вялікай сусветнай, а не рэгіянальнай дзяржавай”, — адзначыў Нікаля Сарказі.
Былы французскі лідар, які ўзначальвае цяпер партыю “Рэспубліканцы”, наведаў з візітам Маскву, дзе ў яго адбылася сустрэча з прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі Уладзімірам Пуціным. Нікаля Сарказі неаднаразова падкрэсліваў, што Еўропе патрэбна стратэгічнае супрацоўніцтва з Расіяй. З’яўляючыся Прэзідэнтам Францыі ў 2007—2012 гадах, ён наведваў Расію некалькі разоў.