Неверагодныя прыгоды на Фабрыцы зорак

- 14:51Нам пішуць

Макранскі дзіцячы сад — сярэднюю школу чарговы раз наведалі артысты Магілёўскай абласной філармоніі, якія прывезлі сучасны казачны мюзікл пад назвай “Неверагодныя прыгоды на Фабрыцы зорак”.

На спаборніцтва прыехалі любімыя дзіцячыя героі: Баба Яга, Кашчэй, Лешы. Не абмінула конкурс нават Шапакляк. Яны жадалі стаць сапраўднымі артыстамі. У госці на фабрыку завіталі Ала Пугачова і Надзея Кадышава, якія дзеляцца з канкурсантамі фабрыкі сваім багатым эстрадным досведам. Самай харызматычнай і таленавітай аказалася Баба Яга — пераможца конкурсу. Пасля юных гледачоў парадавалі выступленнем дрэсіраваныя сабачкі.

Педагагічны калектыў вельмі ўдзячны за такі падарунка шоу-групе “Усмешка” і асабіста яе мастацкаму кіраўніку Алегу Пятровічу Ермакову за тое, што калектыў ужо не першы год прыязджае да дзяцей і дорыць талент і пазітыў.

Алена Уладзіміраўна ЦЫВІЛЬКА,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры
Макранскага дзіцячага сада — сярэдняй школы.