Незалежнасць як нацыянальная ідэя

- 15:24Інфармацыйная гадзіна

Прэзентацыя англамоўнага зборніка Belarus: Independence as National Idea адбылася 30 сакавіка ў Венскай дыпламатычнай акадэміі, паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Мерапрыемства было арганізавана па ініцыятыве Пасольства Беларусі ў Аўстрыі Аўстрыйска-беларускім таварыствам, аўстрыйскім Інстытутам параўнальных сацыялагічных даследаванняў “Еўразійскі барометр”, Інстытутам Дунайскага рэгіёна і Цэнтральнай Еўропы, Венскай дыпламатычнай акадэміяй.
З кароткімі дакладамі на прэзентацыі выступілі кіраўнік аналітычнага цэнтра EcooМ Сяргей Мусіенка і намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу прафесар Ігар Марзалюк, а таксама аўстрыйскі суаўтар зборніка — прэзідэнт Асацыяцыі даследавання сусветных каштоўнасцей, дырэктар Інстытута параўнальных сацыялагічных даследаванняў “Еўразійскі барометр” прафесар Крысціян Херпфер.
Мерапрыемства выклікала значную цікавасць у наведвальнікаў — прадстаўнікоў палітычных, грамадскіх колаў, экспертнай супольнасці і СМІ Аўстрыі, акрэдытаванага ў Вене дыпкорпуса.