Незвычайныя магчымасці звычайнай цацкі

- 12:19Выхаваўчая прастора

У 1974 годзе венгерскі архітэктар сканструяваў галаваломку, якую назваў “магічны кубік”. Сёння кубік Эрнё Рубіка і яго розныя варыяцыі сталі адной з самых папулярных цацак для дзяцей, а складанне кубіка ўжо не падаецца цудам, а залежыць ад ведаў і падрыхтоўкі таго, хто збірае. Але патэнцыял кубіка Рубіка значна большы. Аказваецца, цацка дапамагае педагогу вучыць дакладным навукам і рабоце ў камандзе, выхоўваць патрыятызм, цікавасць да гісторыі, любоў да навукі і не толькі — усё залежыць ад патрэб і запытаў педагога.

Пра спосабы выкарыстоўваць такі цікавы інструмент і магчымы эфект ад  заняткаў з кубікамі нам расказаў Андрэй Анатольевіч Музараў, кіраўнік аб’яднання па інтарэсах “Кубік Рубіка і кубарт” сярэдняй школы № 21 Магілёва.

Ск’юб — адзін з варыянтаў кубіка. Акрамя яго, у калекцыі А.А.Музарава ёсць кубікі рознага памеру і формы: круглы кубік “клок”, пірамідка, лінейная “змейка” Рубіка, кубік-шасцярэнька… У кожнага — свой алгарытм збору.

Гісторыі пра кубік

Аб’яднанне па інтарэсах з’яві­лася паўгода назад. Зразумела, аднаго энтузіязму для работы такога гуртка недастаткова: патрэбна некалькі дзясяткаў кубікаў Рубіка для дзяцей. Вялікай асабістай калекцыі Андрэя Анатольевіча не хапала для ўсіх ахвотных, таму ён расказаў пра ідэю гуртка на хакатоне Social Weekend і перамог у намінацыі “Настаўніцкія ініцыятывы”. Прыз — 1300 рублёў на рэалізацыю праекта ад асацыяцыі “Адукацыя для будучыні”. На гэтыя сродкі педагог змог на­быць 148 кубікаў. Вялізны чамадан з кубікамі дазваляе не толькі вучыцца збіраць іх, але і складаць цэлыя малюнкі.

Перш-наперш Андрэй Ана­тольевіч сабраў на занятках вучняў 3—4 класа і пазнаёміў іх з тэхнікай збору кубіка. Ужо на гэтым этапе ў дзяцей развіваецца і прасторавае мысленне, і дробная маторыка, важнасць якой складана пераацаніць.

— Я ўпэўнены, што пачы­наць заняткі з кубікам можна нават у дзіцячым садзе, — лічыць Андрэй Анатольевіч. — Для маленькіх дзетак ёсць спецыяльныя кубікі 2 на 2 квадраты, якія лёгка збіраць.

Ск’юб — адзін з варыянтаў кубіка. Акрамя яго, у калекцыі А.А.Музарава ёсць кубікі рознага памеру і формы: круглы кубік “клок”, пірамідка, лінейная “змейка” Рубіка, кубік-шасцярэнька… У кожнага — свой алгарытм збору.
Такую мазаіку школьнікі са­бралі 14 сакавіка — у дзень ліка пі, неафіцыйнае свята аматараў матэматыкі.
Вучні склалі з кубікаў QR-код, які вядзе на сайт школы. Цяпер на першым паверсе, ля ўвахода, вісіць фотаздымак іх мазаікі, па якім дзеці і бацькі могуць хутка перайсці на сайт.

Поўны тэкст матэрыяла чытайце ў Настаўніцкай газеце № 41, 11 красавіка.

Мар’я ЯНКОВІЧ.
Фота аўтара і з асабістага архіва А.А.Музарава.