Незвычайныя вырабы ручной работы ўпрыгожваюць калідоры і кабінеты сярэдняй школы № 52 Мінска

- 14:53Репортаж

Мудрагелістай формы кашпо, палічкі, перагародкі, свяцільні, аб’ёмныя дэкаратыўныя элементы (дрэвы, алоўкі), пано і міні-музей рабочых інструментаў — усё гэта справа рук педагогаў і вучняў сярэдняй школы № 52 Мінска і вынік удзелу ў рэспубліканскім інавацыйным праекце па ўкараненні адытыўных тэхналогій. Падрабязней пра гэта — у матэрыяле карэспандэнта «Настаўніцкай газеты».

У нашай школе на ўроках працоўнага навучання і пазаўрочнай дзейнасці для фарміравання тэхналагічнай культуры навучэнцаў 69 класаў выкарыстоўваюцца адытыўная тэхналогіі. Да гэтага працэсу далучаны і настаўнікі інфарматыкі, паколькі практычная рэалізацыя гэтых тэхналогій заключаецца ў вырабе арыгінальных або тыпізаваных вырабаў з пластыку метадам 3D-друку на 3D-прынтарах, — расказала намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Юлія Бакун.

Па яе словах, для стварэння на камп’ютарах лічбавых мадэлей устаноўлена неабходнае праграмнае забеспячэнне.

— Вучні набываюць і замацоўваюць навыкі ў пабудове лічбавых мадэлей дэталей, якія яны вырабляюць, праграмаванні, сістэмным адміністраванні. Так рэалізуюцца міжпрадметныя сувязі, узрастае практычнае значэнне такіх прадметаў, як матэматыка, фізіка, інфарматыка, чарчэнне і выяўленчае мастацтва. Разам з тым уключэнне 3D-друку ў праграму ўрокаў працоўнага навучання дазваляе захаваць і традыцыйны складнік гэтага прадмета: элементы канструкцыі, створаныя з дапамогай 3D-прынтараў, збіраюцца ў функцыянальныя зборныя вырабы з выкарыстаннем ручной працы навучэнцаў, — працягвае Ю. Бакун.

Пры распрацоўцы інавацыйнага праекта быў выкарыстаны вопыт рэалізацыі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі Беларусі эксперыментальных праектаў па апрабацыі вучэбных наглядных сродкаў на аснове віртуальнай і дапоўненай рэальнасці, па апрабацыі мадэлі пераемнасці дапрофільнай падрыхтоўкі і профільнага навучання ў сістэме дадатковай прыродазнаўча-навуковай адукацыі дзяцей і моладзі, вопыт STEM-адукацыі і работы школы юных робататэхнікаў БНТУ.

Надзея ЦЕРАХАВА
Фота Алега ІГНАТОВІЧА