Незвычайныя вырабы ручной работы ўпрыгожваюць калідоры і кабінеты сярэдняй школы № 52 Мінска

Аб’ёмныя дэкаратыўныя элементы, пано і міні-музей рабочых інструментаў — усё гэта справа рук педагогаў і вучняў школы № 52 Мінска і вынік удзелу ў рэспубліканскім інавацыйным праекце па ўкараненні адытыўных тэхналогій.