Нічога не пакінулі без увагі нацыянальныя СМІ ў час выбарчай кампаніі

Больш як 900 беларускіх і замежных СМІ акрэдытаваны для асвятлення выбараў у Беларусі. Аб гэтым паведаміла міністр інфармацыі Лілія Ананіч.

Паводле слоў міністра, нацыянальная інфармпрастора прадастаўляе аб’ёмна і поўна інфармацыю выбаршчыкам. «І праграмныя заявы, і адценні сустрэч з выбаршчыкамі, і работа давераных асоб — нічога не пакінулі без увагі нацыянальныя СМІ», — сказала Лілія Ананіч. Разам з тым асобныя рэсурсы парушалі выбарчае заканадаўства, закон аб СМІ, бачачы своеасабліва сваю ролю ў асвятленні выбарчага працэсу.
«На гэтым этапе важна прадаставіць найбольш поўную інфармацыю, каб грамадзяне зрабілі свой выбар за будучае краіны. Важна, каб усё прайшло галосна і транспарэнтна», — падкрэсліла Лілія Ананіч.
Гаворачы аб рабоце міжнародных наглядальнікаў, яна падкрэсліла, што ўсе, хто хацеў задаць пытанні кіраўніцтву Міністэрства інфармацыі, мелі магчымасць гэта зрабіць. У прыватнасці, праходзілі сустрэчы з місіяй БДІПЧ. Былі таксама сустрэчы ў рэдакцыях СМІ, творчых саюзах.