Нікалас Мадура гатовы да сустрэчы з Дональдам Трампам для абмеркавання рознагалоссяў

- 11:10Інфармацыйная гадзіна

Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура звярнуўся з просьбай да ААН арганізаваць незалежнае міжнароднае расследаванне замаху на яго жыццё, якое адбылося ў жніўні гэтага года. З такой заявай Нікалас Мадура выступіў у рамках 73-й сесіі Генасамблеі ААН.

“Прашу ААН назначыць спецыяльнага дэлегата для правядзення расследавання замаху на жыццё. Венесуэла адкрыта для гэтага”, — аб’явіў кіраўнік Венесуэлы.

Акрамя таго, у сваім выступленні Нікалас Мадура заявіў, што гатовы да правядзення сустрэчы з Прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам для абмеркавання двухбаковых рознагалоссяў паміж краінамі.

Спроба замаху на жыццё Прэзідэнта Венесуэлы была ўчынена 4 жніўня ў Каракасе. Яна адбылася ў ходзе яго выступлення на цырымоніі ў гонар 81-й гадавіны стварэння Нацыянальнай баліварыянскай гвардыі. Злачынцы выкарыстоўвалі беспілотнікі з грузам узрыўчаткі на іх. Прэзідэнт і члены вышэйшага кіраўніцтва краіны не пацярпелі. Колькасць людзей, якія маюць дачыненне да гэтага замаху, паводле даных пракуратуры Венесуэлы, складае ўжо некалькі дзясяткаў чалавек.