Нікалас Мадура прыняў удзел у адкрыцці завода па зборцы беларускай тэхнікі

- 16:23Інфармацыйная гадзіна

Завод па зборцы дарожна-будаўнічай тэхнікі, пабудаваны пры ўдзеле беларускіх спецыялістаў, адкрыўся ў прамысловай зоне Санта-Інэс (штат Барынас). Ва ўрачыстай цырымоніі прыняў удзел Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура і высокапастаўленыя чыноўнікі, паведамілі ў Пасольстве Беларусі ў Венесуэле.

“Кіраўнік Венесуэлы высока ацаніў патэнцыял новага прадпрыемства і беларускай тэхнікі, адзначыў яго важкі ўклад у дыверсіфікацыю эканомікі і выказаў словы ўдзячнасці Рэспубліцы Беларусь і асабіста прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку за будаўніцтва завода і перадачу венесуэльскаму боку сучасных прамысловых тэхналогій”, — праінфармавалі ў пасольстве.
Ад беларускага боку ў цырымоніі прыняў удзел пасол у Венесуэле Алег Пафераў. Адбылася кароткая размова беларускага дыпламата з Нікаласам Мадурам, у час якой закраналіся некаторыя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва.
Новы завод па зборцы дарожна-будаўнічай тэхнікі пабудаваны ў Венесуэле пры ўдзеле беларускага падрадчыка ЗАТ “Белзамежбуд”. На прадпрыемстве збіраецца тэхніка беларускіх кампаній “Амкадор”, “БМЕ-Дызель”: вібракаткі, франтальныя пагрузчыкі, дызель-генератарныя ўстаноўкі, дызель-помпы.