У Баранавіцкім дзяржаўным ПТК сферы абслугоўвання рэалізуецца сацыяльны праект “Не побач, а разам” з мэтай стварэння ўмоў для ўзаемадзеяння падлеткаў з пажылымі людзьмі і паляпшэння якасці іх жыцця.

Валанцёры дапамагаюць ім вырашаць розныя бытавыя пытанні, арганізоўваюць занятасць пенсіянераў у вольны час, праводзяць работу па захаванні гістарычнай памяці.

Асаблівасць праекта — адукацыйныя курсы для пажылых лю­дзей, у межах якіх наладжана сумесная дзейнасць прадстаўнікоў розных пакаленняў. Сярод іх — курсы па камп’ютарных тэхналогіях, маляванні, кулінарыі. Дзякуючы такому ўзаемадзеянню, вырашаецца адна з галоўных праблем грамадства, звязаная з неразуменнем і адсутнасцю агульных інтарэсаў паміж рознымі пакаленнямі.

Вынікі праекта былі прадстаўлены на выставе “Ніколі не позна” ў гарадской бібліятэцы Баранавіч, дзе прэзентаваліся творчыя вырабы ўдзельнікаў гуртка “Рукадзельніца” і адукацыйных курсаў “Рамонт адзення сваімі рукамі” і “Маляванне для навічкоў”, якія даказалі, што занятак для душы можна знайсці ў любым узросце. 

Такое навучанне дазваляе паспяхова адаптавацца людзям да новых форм і відаў камунікацыі, а ў выніку сацыялізавацца і самарэалізавацца.

На выставе можна было ўбачыць найбольш папулярныя вырабы з тканіны. Асобнае месца займалі работы ў тэхніцы пэчворк (абрэзкавае шыццё). Прадметы інтэр’ера і ўнікальныя рэчы для падарункаў, выкананыя ўдзельнікамі курсаў, выглядаюць актуальна і стыльна. Гэты від рукадзелля прадухіляе ў пажылых людзей узроставыя змяненні і паляпшае памяць. Шыццё не толькі зніжае артэрыяльны ціск, але і валодае антыстрэсавым дзеяннем, паляпшае агульны эмацыянальны стан.

Маляванне — таксама выдатная прафілактыка хвароб галаўнога мозга, яно дапамагае трэніраваць памяць, рэаліза­ваць творчы патэнцыял. А яшчэ маляванне лечыць! З дапамогай арт-тэрапіі можна перамагчы амаль любую хваробу. Удзельнікі курса “Маляванне для навічкоў” усё жыццё займаліся іншай работай і толькі цяпер змаглі маля­ваць для сябе, атрымліваючы станоўчыя эмоцыі.

Майстар-клас па валенні з воўны правяла Святлана Георгіеўна Абрамчук, а па роспісе на тканіне — навучэнец Павел Козін. Да іх далучыліся ўдзельнікі праекта “Узрост валанцёрству не перашкода” з Брэсцкага абласнога аддзялення Беларускага фонду міласэрнасці і здароўя. Майстар вытворчага навучання Іна Іосіфаўна Палулех правяла майстар-клас па вышыўцы на вытворчай машыне, а выкладчыца Святлана Міхайлаўна Сагрына — майстар-клас па доглядзе ўзроставай скуры. Пасля такіх заняткаў пажылыя лю­дзі змогуць выконваць касметычныя працэдуры сістэматычна ў дамашніх умовах, што дазво­ліць ім адчуваць сябе больш камфортна і ўпэўнена.

У рамках выставы адбылася творчая справаздача курса камп’ютарных тэхналогій. Пажылыя людзі прадэманстравалі, як карыстаюцца гаджэтамі:  планшэтамі, смартфонамі, мультыбордамі. Разам з валанцёрамі выконвалі інтэрактыўныя заданні і практыкаванні “Збяры пазл”, “Даведайся пра месца падарожжа па фотаздымку” і “Знайдзі словы, якія асацыіруюцца з праектам”, а таксама паўдзельнічалі ў конкурсах малюнкаў і паэзіі. 

Формы работы — самыя разнастайныя: пажылыя людзі працавалі ў пары з валанцёрамі, выхо­дзілі да мультыборда і паказвалі, як умеюць карыстацца вэб-сэр­вісамі, перадавалі інфармацыю па электроннай пошце, выкарыстоўвалі вэб-камеру і мікрафон. У канцы мерапрыемства ўсе ўдзель­нікі курса атрымалі калажы з самымі яркімі ўспамінамі аб праведзеным часе і найбольш значнымі поспехамі ў засваенні IT-тэхналогій. Кожны пажылы чалавек, які наведваў курсы, стаў упэўненым карыстальнікам камп’ютара. 

Мы пераканаліся, што такое навучанне дазваляе паспяхова адаптавацца людзям да новых форм і відаў камунікацыі, а ў выніку сацыялізавацца і самарэалізавацца. 

Удзельнікі праекта маладыя душой, пазітыўныя, творчыя і актыўныя. Удзел у сумесных мерапрыемствах прыносіць узаемную карысць. У пажылых людзей знікае недавер да моладзі, кардынальна мяняюцца адносіны да яе, з’яўляецца жаданне ўзаема­дзейнічаць і пачуццё патрэбнасці. А навучэнцы, у сваю чаргу, атрымліваюць ад старэйшага пакалення сацыяльны вопыт, удасканальва­юць прафесійнае майстэрства, развіваюць агульначалавечыя
якасці: талерант­насць, гатоўнасць да супрацоўніцтва, уменне слу­хаць і суперажываць. 

Людміла ДАВЫДАВА, 
Таццяна БЕГЕР,
выкладчыкі Баранавіцкага дзяржаўнага ПТК сферы абслугоўвання.

Admin

Свежие новости

Митрополит Вениамин: «Важно, чтобы в душе утвердились идеалы любви к ближнему, верности, жертвенности»

Патриарший Экзарх всея Беларуси Митрополит Минский и Заславский Вениамин рассказал о сотрудничестве Православной церкви и…

6 минут Назад

Настаўніца з Малагарадзішчанскай сярэдняй школы стварыла турыстычна-экскурсійны блакнот у фармаце квестбука

Ці ведаеце вы гісторыю роднага горада? Ці знаёмы з яго славутасцямі? Гэтыя і іншыя пытанні…

26 минут Назад

56 гісторый узлёту: убачыла свет кніга «Настаўнік года — 2023»

Нядаўна на кніжнай паліцы Выдавецкага дома «Педагагічная прэса» з’явілася новае выданне — «Настаўнік года —…

1 час Назад

У БДУТ пачнуць рыхтаваць інжынераў­-тэхнолагаў з веданнем нутрыцыялогіі

Сёння ўніверсітэт — адзіная профільная УВА, дзе вядзецца падрыхтоўка поўнага спектра спецыялістаў для харчовай, перапрацоўчай…

2 часа Назад

«Чтоб вечно пахло хлебом под нашим мирным небом…»

Заголовок заметки позаимствован у одной из экспозиций школьного музея Пастовичской школы, посвященной героям труда стародорожской…

2 часа Назад

Інавацыйныя падыходы дапамагаюць педагогам Пінскага раённага ЦКРНіР паспяхова працаваць з асаблівымі дзецьмі

Гэта стала магчымым дзякуючы рэгіянальнай мадэлі інклюзіўных практык «Талерантнасць — шлях да інклюзіі», якая рэалізуецца…

3 часа Назад