Ніколі ў зале не было такой цішыні

“А жить им хотелось. А жизнь так манила. // Всё в небо ушло, черным облаком сплыло. // Остались на годы, в военных туманах // Одни только печи на мертвых полянах”. Такімі словамі пачалася лінейка ў Паляцкішскай сярэдняй школе Воранаўскага раёна “Не змаўкае ў памяці нашай вашых сэрцаў звон”. Настаўнік гісторыі Аляксандр Мар’янавіч Васько расказаў пра трагічныя падзеі 22 сакавіка 1943 года. Ніколі ў зале не было такой цішыні.

З дрыжаннем у голасе прагучаў урывак з кнігі беларускага паэта Антона Бялевіча “Хатынь: боль і гнеў” у выкананні вучаніцы 9 класа Дарыны-Дамінікі Малышкі. Дарына падкрэсліла, што ўсяго ў Беларусі, па афіцыйных звестках, было спалена 186 вёсак разам з жыхарамі.

Вучні расказалі пра разбураныя гарады і вёскі, пра тое, што больш за 18 млн чалавек з мірнага насельніцтва загінула ад фашысцкіх зверстваў і рэпрэсій у гады Вялікай Айчыннай вайны. Хвіліна маўчання… Гучыць звон… І словы “Няхай ніколі больш такое не паўторыцца!” Пасля праслухоўвання верша “Яшчэ над Хатынню ледзь развіднела” ў выкананні вучаніцы 6 класа Дар’і Янкелайць стала холадна ў грудзях. Мерапрыемства скончылася. Хлопчыкі і дзяўчынкі выходзілі з пачуццём смутку на сэрцы. Навучэнцы зразумелі, як жудасна і страшна было людзям, якія апынуліся ў Хатыні тым страшным сакавіцкім днём.

У рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да 75-годдзя хатынскай трагедыі, для вучняў 1—5 класаў праведзена завочнае падарожжа “З памяццю ў сэрцы”. Вучні 6—9 класаў узялі ўдзел у конкурсе чытальнікаў “Запалі свечку памяці”. Хай заўсёды будзе мір на Зямлі!

Святлана ВАЙЦЯХОЎСКАЯ,
педагог-арганізатар Паляцкішскай сярэдняй школы Воранаўскага раёна.