Ніякіх пагроз для суседніх і іншых краін

- 11:29Інфармацыйная гадзіна

Ацэнка вучэння “Захад-2017” у СНД адназначная, заявіў журналістам старшыня Выканаўчага Камітэта — выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў.

“У Садружнасці Незалежных Дзяржаў ацэнка вучэння адназначная”, — падкрэсліў Сяргей Лебедзеў. Ён нагадаў, што “Захад-2017” — планавае вучэнне, якое, як неаднаразова было заяўлена, ні ў якім выпадку не ўяўляе пагрозы для суседніх і іншых краін. “І гэты ажыятаж (у нас агульная пазіцыя) штучны. Вучэнне праходзіць з мэтай умацавання абараназдольнасці адпаведных дзяржаў і Садружнасці ў цэлым, таму што і Расія, і Беларусь — дзяржавы, якія ўяўляюць сабой важны складнік абараназдольнасці ўсёй СНД”, — сказаў старшыня Выканкама СНД.

Сяргей Лебедзеў таксама звярнуў увагу, што для назірання за “Захадам-2017” запрошаны шматлікія міжнародныя эксперты, ваенныя аташэ розных краін. “Я глыбока перакананы: на падставе той інфармацыі, якую мы ўжо цяпер атрымліваем аб ходзе вучэння, яны павысяць баяздольнасць армій нашых дзяржаў, СНД у цэлым. Мы выступаем за мір і гатовы да мірнага супрацоўніцтва, у тым ліку ў ваеннай сферы”, — рэзюмаваў старшыня Выканкама СНД.