Новае дзяржаўнае свята будзе ўстаноўлена ў Беларусі

- 9:10Інфармацыйная гадзіна

Урад Беларусі зацвердзіў рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні Года народнага адзінства. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 2 лютага № 64, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.

У спіс мерапрыемстваў уключаны 106 пунктаў. Сярод іх — рэалізацыя рашэнняў VI Усебеларускага народнага сходу, правядзенне мерапрыемстваў, прымеркаваных да знакавых падзей у гісторыі Беларусі і маючых асаблівае гістарычнае і грамадска-палітычнае значэнне, аўтамотавелапрабег, прысвечаны Году народнага адзінства.

Да 1 сакавіка прапрацуюць пытанне аб устанаўленні ў Беларусі дзяржаўнага свята — Дня народнага адзінства. Будзе падрыхтаваны праект закона, накіраванага на проці­дзеянне рэабілітацыі нацызму, гераізацыі нацысцкіх злачынцаў і іх памагатых.

У планах — стварэнне інфармрэсурсу “Народная згода” і Telegram-канала, прысвечанага Году народнага адзінства, правядзенне сацыялагічных даследаванняў “Народнае адзінства як фактар умацавання беларускай дзяржавы”. Чыноўнікі хо­чуць актыўней знаёміць моладзь з дасягненнямі Беларусі ў сацыяльна-эканамічнай, навуковай, спартыўнай, культурнай сферах. Для гэтага арганізу­юць сустрэчы, канферэнцыі, інтэрнэт-форумы з удзелам прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання, работнікаў розных галін эканомікі і сацыяльнай сферы, ветэранаў вайны і працы. Будуць распрацаваны метадычныя рэкамендацыі для ўстаноў адукацыі па фарміраванні ведаў і паважлівага стаўлення да дзяржаўных сімвалаў Беларусі.

Запланавана ўсебеларуская маладзёжная экспедыцыя “Маршрутамі памяці. Маршрутамі адзінства”, рэспубліканскія конкурсы сярод моладзі на лепшыя медыярэсурсы патрыятычнай тэматыкі, праект “Гродна — маладзёжная сталіца Рэспублікі Беларусь 2021”, інфармацыйна-адукацыйны праект “ШАГ”, нацыянальны дзіцячы форум “Беларусь — краіна магчымасцей!”, правядзенне ваенна-патрыятычных лагераў для моладзі. Улады таксама хочуць павысіць прававую дасведчанасць і прававую культуру дзяцей і моладзі.

У час валанцёрскіх акцый будуць дапамагаць адзінокім ветэранам, інвалідам, пажылым грамадзянам, дапамогу павінны атрымаць тыя, хто мае патрэбу ў дарагім лячэнні.

У пералік мерапрыемстваў уключаны работа дыялогавых пляцовак, круглых сталоў, адкрытыя дыялогі з удзелам прадстаўнікоў зарэгістраваных грамадскіх арганізацый і палітычных партый па актуальных пытаннях развіцця краіны і рэгіёнаў, стварэнне саветаў старэйшын пры мясцовых выканаўчых і распарадчых органах. Запланаваны сустрэчы з вядомымі людзьмі, якія нара­дзіліся ў вобласці, раёне і сталі вядомымі людзьмі Беларусі, аб’яднаныя ў цыкл “Жыццё на карысць Радзімы”.

Сярод мерапрыемстваў таксама круглы стол “Стварэнне беларускамоўнай заканадаўчай базы як фактар гарманічнага развіцця грамадства” і правядзенне мерапрыемстваў, прымеркаваных да Міжнароднага дня роднай мовы.

У плане прапісана ўзаемадзеянне з прадстаўнікамі рэлігійных канфесій па фарміраванні ў грамадстве нецярпімасці да праяўленняў экстрэмізму, нацызму і ўсіх форм насілля, правядзенне ўсебеларускай малітвы “За Беларусь!”.

Урад хоча выкарыстаць патэнцыял прадстаўнікоў беларускай дыяспары і грама­дзян замежных краін у развіцці двухбаковых адносін у гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах, процідзеянні дэзынфармацыйным кампаніям супраць Беларусі.

Для бізнесу арганізу­юць адкрытыя прыёмныя па абмеркаванні актуальных і праблемных пытанняў развіцця суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, будзе падтрымлівацца стартап-рух.

У Год народнага адзінства хочуць правесці першы форум паспяховых бацькоў, кангрэс жанчын, шэраг спартыўна-масавых і фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў, мерапрыемстваў для развіцця медыяпісьменнасці і медыябяспекі. Частка мерапрыемстваў будзе прысвечана добраўпарадкаванню населеных пунктаў.