Новае ў кодэксе

- 10:28Школа кіравання

У нумары ад 16 верасня 2022 года

З 1 верасня 2022 года ўступіў у сілу Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі са змяненнямі, унесенымі Законам Рэспублікі Беларусь ад 14.01.2022 № 154­З. Асобныя палажэнні новай рэдакцыі кодэкса патрабуюць тлумачэння.

Новаўвя­дзенні Кодэкса аб адукацыі, які ўступіў у сілу з 1 верасня 2022 года ў дадатку «Школа кіравання» тлумачыць дырэктар Дэпартамента кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі Міхаіл МІРОНЧЫК.

 

Спынілі сваё існаванне такія віды ўстаноў, як вячэрняя школа, гімназія-інтэрнат, вучэбна-педагагічны комплекс, міжшкольны вучэбна-вытворчы камбінат працоўнага навучання і прафесійнай арыентацыі, міжшкольны цэнтр дапрызыўнай падрыхтоўкі.

У якасці новага права навучэнца замацавана права на зварот у камісію па вырашэнні канфлікту інтарэсаў педагагічнага работніка ў выпадку ўзнікнення рознагалосся паміж удзельнікамі адукацыйных адносін (падпункт 1.24 артыкула 30 кодэкса).

Парадак правядзення педагагічнымі работнікамі выхаваўчай работы ў пазавучэбны час з навучэнцамі, якія засвойваюць змест адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, вызначаецца Міністэрствам адукацыі.