Новая традыцыя ў школе

- 14:42Нам пішуць

У Лудчыцкім дзіцячым садзе — сярэдняй школе Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці ў апошнія 6 гадоў усталявалася новая традыцыя — праводзіць у сярэдзіне трэцяй чвэрці школьную канферэнцыю работ даследчага характару.

У сакавіку трое навучэнцаў прадставілі вынікі сваёй працы на школьнай канферэнцыі работ даследчага характару. Вучаніца 4 класа Вікторыя Ткачова расказала, чаму і як яна шукала адказ на пытанне “Ці лёгка выгадаваць дрэва?”. Вучань 5 класа Міхаіл Жгілёў прадставіў увазе ўдзельнікаў канферэнцыі самага сапраўднага робата, які кіруецца яго “гаспадаром”-школьнікам.

Праца “Мая малая радзіма — Тайманава”, падрыхтаваная вучаніцай 6 класа Кацярынай Шамінскай, была цікавая не толькі вучням, якія жывуць у гэтай вёсцы, але і ўсім навучэнцам установы. Кацярына прадстаўляла невядомыя ёй раней матэрыялы з такім натхненнем, што ўсе ўдзельнікі канферэнцыі пранікліся думкай пра важнасць роднага краю для кожнага чалавека. Праца асабліва актуальная для нашай краіны ў гэтым годзе, абвешчаным Годам малой радзімы.

Ірына СТРАЛЬЦОВА,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
Лудчыцкага дзіцячага сада — сярэдняй школы
Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці.