Новую дзяржпраграму падтрымкі прапануе распрацаваць урад

У Беларусі плануецца стварыць новую дзяржпраграму па падтрымцы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Аб гэтым паведаміў першы намеснік прэм’ер-міністра Аляксандр Турчын на рабочай сустрэчы з прадстаўнікамі бізнес-супольнасці.

“Мы хочам стварыць новую праграму падтрымкі прадпрымальніцтва”, — заявіў Аляксандр Турчын. Яе плануецца распрацаваць з удзелам не толькі профільнага міністэрства, але і прадстаўнікоў бізнес-супольнасці.

Першы намеснік прэм’ер-міністра падкрэсліў, што гэта дастаткова амбіцыйная задача, у тым ліку адносна тэрмінаў. Першы этап — да канца бягучага года падрыхтаваць праект адпаведнага нарматыўна-прававога акта. “Таму што, на жаль, дзеючая праграма як не працавала, так і не працуе”, — сказаў ён.

Аляксандр Турчын таксама адзначыў, што рэалізацыя задачы па стварэнні новых рабочых месцаў ляжыць у асноўным на плячах малога і сярэдняга бізнесу.

У сваю чаргу прадстаўнікі кіраўніцтва аб’яднанняў прадпрымальнікаў унеслі свае прапановы першаму віцэ-прэм’еру.

Пакінуць каментарый

Ваш электронны адрас не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *