Новы погляд на родны аграгарадок

- 15:46Нам пішуць

1 верасня 2018 года ў Верцялішкаўскай сярэдняй школе Гродзенскага раёна ва ўсіх класах праведзены першы ўрок на тэму “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца…” Асноўнай задачай стала фарміраванне ў вучняў актыўнай грамадзянскай пазіцыі, каштоўнаснага стаўлення да гісторыі, культуры роднага краю, разуменне адказнасці за будучыню сваёй краіны.

Вялікая Радзіма пачынаецца там, дзе нарадзіўся і вырас. Разам з вучнямі 7 класаў мы вырашылі правесці першы ўрок у форме экскурсіі па аграгарадку Верцялішкі і даведацца пра яго знакамітых жыхароў, якія зрабілі вялікі ўнёсак у развіцце і станаўленне СВК “Прагрэс-Верцялішкі”.

Здавалася, усе знаёмае: родныя вуліцы, збудаванні. Але цікава штосці абнавіць ці паглядзець на знаёмае новымі вачыма. Падчас падарожжа вучні нагадалі, што сёння жыхары Верцялішак ганарацца ўласным Домам культуры, цэнтрам вольнага часу для сталых людзей, дзіцячым садам, школай, амбулаторыяй, банкам, поштай, трыма крамамі і камунальнай службай.

Успомнілі, як яшчэ ў савецкія часы Верцялішкі мелі рэпутацыю ўзорнага сяла СССР.

Аддалі гонар памяці і ўсклалі кветкі каля бюста А.І.Дубка (былога старшыні “Прагрэсу”), усталяванага побач з будынкам праўлення ў Верцялішках.

Пачаўся новы навучальны год. І будзе яшчэ час дакрануцца да самага патаемнага — месца, дзе мы нарадзіліся.

Я.У.ГУДАЧ,
Л.І.ХОМБАК,
класныя кіраўнікі 7-х класаў Верцялішкаўскай сярэдняй школы Гродзенскага раёна.