Новы цэнтр — новыя магчымасці

- 11:10Навіны рэгіёнаў

Цэнтр мараканскай культуры адкрыўся ў Беларускім гандлёва­-эканамічным універсітэце спажывецкай кааперацыі.

Дарэчы, першыя студэнты з Марока вучыцца ў гэтую гомельскую ўстанову прыехалі ў 2019 годзе. Цяпер 59 юнакоў і дзяўчат набываюць тут веды. Спачатку вывучаць рускую мову, а потым будуць асвойваць эканамічныя і IT­-спецыяльнасці. З падзеяй студэнтаў абедзвюх краін павіншаваў прэзідэнт асацыяцыі “Дзіма Магрыб” Хасан Оль Мардзі. Ён адзначыў, што нашы краіны вельмі розныя, але многае нас збліжае. Сёння Каралеўства Марока становіцца партнёрам Рэспублікі Беларусь не толькі ў галіне адукацыі, але і ў галіне культуры. 

Як лічыць рэктар Беларускага гандлёва-­эканамічнага ўніверсітэта спажывецкай кааперацыі Святлана Лебедзева, новы цэнтр стане добрай пляцоўкай для ўзаемадзеяння:

— Студэнты заўсёды будуць ведаць, куды прыйсці, дзе пагутарыць. Думаю, цэнтр аб’яднае не толькі беларускіх і мараканскіх студэнтаў, але і ўсе нацыянальнасці, якія прадстаўлены ва ўніверсітэце. Зараз у нас вучацца студэнты з 13 розных краін. 

Ірына АСТАШКЕВІЧ.