«Нясумная пляцоўка» Азёрскай сярэдняй школы штодзень збірае некалькі дзясяткаў дзяцей

Улетку школа аграгарадка становіцца, бадай, галоўным месцам для забаў і вольнага часу дзяцей. Прычым не толькі юных мясцовых жыхароў, але і тых, хто прыязджае да бабулі на лета з іншых куткоў Беларусі.