Нясумны вечар у парку

- 10:29Навіны рэгіёнаў

На працягу лета ў парку гарадскога пасёлка Акцябрскі цэнтрам творчасці дзяцей і моладзі арганізавана работа летняй аздараўленчай пляцоўкі “Фантазёры”. 

Штодзень тут з 16.00 да 18.00 для дзяцей і падлеткаў праводзяцца майстар-класы ігры на гітары, таксама можна пагуляць у рухавыя і настольныя гульні, шашкі, шахматы, дартс. Да канца жніўня на пляцоўцы чакаюць усіх аматараў і абавязкова падораць усім зарад энергіі і добрага настрою.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.