Орша — маладзёжная сталіца Беларусі

- 10:33Актуально, Апошнія запісы

Рэспубліканскае свята “Маладзёжная сталіца Рэспублікі Беларусь — 2019” праходзіць з 27 лютага па 1 сакавіка ў Оршы Віцебскай вобласці.

Маладзёжная сталіца 2019 года пачынае сваю работу з выставы-прэзентацыі. Наведвальнікі змогуць азнаёміцца з дасягненнямі ўстаноў адукацыі Аршанскага раёна, устаноў вышэйшай адукацыі Віцебскай вобласці ў сферы маладзёжнай палітыкі і спорту, рухам WorldSkills International, “WorldSkills — старт у будучыню!”. Праект “100 ідэй для Беларусі” прадставіць інавацыйныя напрацоўкі, у тым ліку моладзі Оршы. Асобная экспазіцыя бу­дзе прысвечана развіццю маладзёжнага турызму. Гэта асабліва важна ў Год малой радзімы. Інтэрактыўная экспазіцыя “Грані творчасці” раскрые, наколькі таленавітая наша моладзь.

На інтэрактыўных пляцоўках Рэспубліканскага форуму “#Беларусь. Моладзь. Будучыня” маладыя лю­дзі абмяркуюць праект стратэгіі развіцця маладзёжнай палітыкі да 2030 года, выпрацуюць падыходы па ўдасканаленні дзейнасці пярвічных арганізацый БРСМ ва ўстановах вышэйшай адукацыі, абмяр­куюць пытанні ўдзелу органаў студэнцкага самакіравання ў павышэнні якасці адукацыйнага працэсу.

Орша дасць старт рэспубліканскім праектам: фестывалю мастацкай творчасці навучэнскай моладзі “АРТ-вакацыі” і фестывалю творчасці замежных студэнтаў, якія вучацца ва ўстановах вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь, F.-ART.by.

Традыцыйна моладзь сустрэнецца з міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігарам Васільевічам Карпенкам.

Фота Юліі Бачкаровай,
Ігара ГРЭЧКІ
і Таццяны БОНДАРАВАЙ.