Па мэтавым накіраванні: гісторыі маладых педагогаў са Слонімскага раёна, якія прыйшлі ў прафесію невыпадкова

Карына Геваркян са слонімскай школы № 9 ужо другі год выкладае англійскую мову ва ўстанове адукацыі, якую скончыла сама. Паліна Блахіна пасля заканчэння ў мінулым годзе Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта пачала працоўны шлях у Слонімскім дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці.