Па старонках роднай мовы

Падарожжа “Па старонках роднай мовы” здзейснілі выхаванцы ясляў-сада “Дубок” Астраўца. Прысвячалася яно Міжнароднаму дню роднай мовы і адбылося ў дзіцячай бібліятэцы.

Мерапрыемства было скіравана на папулярызацыю беларускай мовы, выхаванне павагі да роднага слова, цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў. Увазе дзяцей была прадстаўлена кніжная выстава з кнігамі беларускіх пісьменнікаў, беларускія часопісы. Дзеці здзейснілі падарожжа па старонках роднай мовы: разгадвалі загадкі, гаварылі ветлівыя словы, гулялі ў беларускія народныя гульні, развучвалі беларускія прыказкі, прымаўкі і лічылкі.

Свята запомнілася ўсім. Кожны зразумеў, што трэба любіць і шанаваць родную мову, бо менавіта ў мове захавана гісторыя нашага народа, сіла і краса народнага слова.

Вольга СУБАТКЕВІЧ,
выхавальнік ясляў-сада “Дубок” Астраўца.