Па-студэнцку спартыўна і ярка

- 14:07Актуально, Апошнія запісы

31 мая ў сталіцы прайшло павясноваму яркае свята маладосці і спорту: урачыстае адкрыццё Рэспубліканскай універсіяды — 2018, арганізатарамі якой выступаюць Міністэрства адукацыі, Міністэрства спорту і турызму, Рэспубліканскі цэнтр фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў. Больш за 2,5 тысячы студэнтаў з 51 установы вышэйшай адукацыі разам з ганаровымі гасцямі сталі ўдзельнікамі спартыўнага маршу­парада, цырымоніі ўзнагароджвання прызёраў мінулагодняй універсіяды і фінальнай гульні Рэспубліканскай студэнцкай баскетбольнай лігі — 2018 сярод мужчынскіх каманд.

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры… Гучныя апладысменты. Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт… Зноў гучнае вітанне. Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт… Таксама гучныя апладысменты. Горача і шчыра трыбуны Палаца спорту падтрымлівалі ўсіх удзельнікаў спартыўнага парада ўніверсітэцкіх каманд. Па эмацыянальнасці і шчырасці гэтае дзейства можна смела параўнаць з цырымоніяй прадстаўлення каманд на Алімпійскіх гульнях. Апладысменты, усмешкі, рознакаляровыя сцягі — арганізацыя мерапрыем­ства прайшла на высокім узроўні, пастудэнцку прыгожа і ярка.

Рэспубліканская ўніверсіяда займае цэнтральнае месца ў сістэме масавага студэнцкага спорту краіны. Так, спаборніцтвы ўніверсіяды2017 праходзілі па 32 відах спорту, з іх па 22 алімпійскіх, у фінальных спаборніцтвах прынялі ўдзе­л каля 9 тысяч студэнтаўспартсменаў з 49 устаноў вышэйшай адукацыі, а колькасць удзельнікаў першага этапу склала больш за 130 тысяч чалавек. Штогод праграма ўніверсіяды дапаўняецца новымі алімпійскімі відамі спорту. У гэтым годзе ў праграму ўключаны тэніс, арганізаваны спаборніцтвы Рэспубліканскай студэнцкай лігі па валейболе сярод мужчынскіх каманд.

“Студэнцкі спорт у нашай краіне набірае ўсё большую папулярнасць, расце ўзровень арганізацыі спаборніцтваў, пашыраецца колькасць удзельнікаў, у студэнтаў з’яўляецца ўнікальная магчымасць выступаць на спартыўных спаборніцтвах самага высокага ўзроўню. Заканамерна, што ініцыіраваныя кіраўніком дзяржавы новыя падыходы ў сістэме фізічнага выхавання паслужылі стымулам для далейшага развіцця фізічнай культуры і спорту сярод студэнцкай моладзі. Студэнцкі спорт у нашай краіне разглядаецца як важны кампанент адукацыйнага працэсу, бо гэта аснова спорту высокіх дасягненняў, а сусветныя летнія і зімовыя ўніверсіяды стаяць у адным шэрагу з Алімпійскімі гульнямі. Міністэрства адукацыі сумесна з Міністэрствам спорту і турызму, Нацыянальным алімпійскім камітэтам, Беларускай асацыяцыяй студэнцкага спорту і іншымі грамадскімі спартыўнымі арганізацыямі падтрымліваюць удзел беларускіх студэнтаў на сусветных універсіядах і іншых важных міжнародных спаборніцтвах і турнірах. Мы ведаем, што перамогі не дастаюцца лёгка. За імі стаяц­ь гады напружанай, карпатлівай, штодзённай падрыхтоўкі. Паспяхова сумяшчаць вучобу і спорт могуць толькі мужныя, смелыя, настойлівыя, добра арганізаваныя, энергічныя і моцныя духам людзі. Няхай вам спадарожнічае поспех у вучобе і спорце, няхай здзяйсняюцца самыя запаветныя мары”, — звярнуўся да ўдзельнікаў цырымоніі адкрыцця ўніверсіяды міністр адукацыі Ігар Васільевіч Карпенка.

Сёння ў 44 установах вышэйшай адукацыі працуюць кафедры фізічнага выхавання, у 36 установах функцыянуюць спартыўныя клубы. Прымаюцца меры па развіцці спартыўнай матэрыяльнатэхнічнай базы. Для арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбнай дысцыпліне “Фізічная культура” ва ўстановах вышэйшай адукацыі функцыянуе каля 700 фізкультурнаспартыўных аб’ектаў. Да пачатку бягучага навучальнага года ў 10 установах вышэйшай адукацыі былі ўведзены 34 фізкультурнаспартыўныя збудаванні.

Як адзначыў намеснік міністра спорту і турызму Аляксандр Іванавіч Бараўля, сёння ў нашай краіне дзякуючы створанай матэрыяльнатэхнічнай базе ў моладзі ёсць унікальная магчымасць займацца ўсімі любімымі відамі спорту. Спорт у студэнцкім жыцці — гэта не толькі крыніца здароўя, але і спосаб зносін. “Вельмі прыемна бачыць такое вялікае прадстаўніцтва нашых устаноў вышэйшай адукацыі, цудоўных маладых людзей. Мы па праве можам ганарыцца тымі вынікамі, якія паказваюць нашы студэнты на сусветных універсіядах. Прыемна, што ў складзе ўніверсітэцкіх каманд ёсць прадстаўнікі і зборных, і нацыянальнай каманды. Няхай у справядлівай барацьбе пераможа наймацнейшы!” — пажадаў Аляксандр Іванавіч.

Падчас свята прайшла цырымонія ўзнагароджвання пры­зёраў Рэспубліканскай універсіяды — 2017. У першай групе (сюды ўваходзяць установы адукацыі, у якіх праводзіцца навучанне студэнтаў па спецыяльнасці “Фізічная культура і спорт” або на дзённай форме навучання займаецца больш за 10 тысяч студэнтаў) 1е месца заняў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры, 2е — Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, 3е месца — Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт. Усяго кубкі, дыпломы і памятныя падарункі атрымалі прадстаўнікі чатырох груп. Больш падрабязна са спісам пераможцаў можна азнаёміцца на сайце Рэспубліканскага цэнтра фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў.

Віншуем мінулагодніх пераможцаў і жадаем удалых стартаў удзельнікам універсіяды-2018!

Ігар ГРЭЧКА.
Фота Алега ІГНАТОВІЧА.